«Яна і я» — французскі кінафільм 1952 года з папулярнымі акцёрамі Дані Рабен і Франсуа Пер’е. У эпізадычнай ролі афіцыянта выступае Луі дэ Фюнэс.

Сюжэт Заскарузлы халасцяк Жан (Франсуа Пер’е) жэніцца з чароўнай, але шалапутнай Жульет. Адправіўшыся ў плаванне на ветразніку, яны садзяцца на мель побач з вілай дзіўнага мсье Бельёма. Жульет зводзіць Бельёма з розуму, і яго змяшчаюць у псіхіятрычную клініку. Пры дапамозе сябра Жана, Гастана, мужам атрымоўваецца вырашыць свае шматлікія сямейныя праблемы і пазбегнуць разводу. Усе супакойваюцца, але ці надоўга…

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Кінакамедыі 1952 года