Данііл Хармс (сапр. Данііл Іванавіч Ювачоў; ) — рускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1906 годзе.

Скончыў нямецкую гімназію «Петэршуле» ў Пецярбургу.

У 1927—1930 гадах — чалец літаратурнай групы «Аб’яднанне рэальнага мастацтва».

У 1931 годзе разам з іншымі членамі групы арыштаваны, у чэрвені 1932 года вызвалены і высланы ў Курск.

У жніўні 1941 года зноў арыштаваны за ўпадніцкія настроі (па даносе Антаніны Аранжэрэевай — знаёмай Ганны Ахматавай і шматгадовага агента НКУС). У прыватнасці, Хармсу ставіліся ў віну яго словы «Калі ж мне дадуць мабілізацыйны лісток, я дам у пысу камандзіру, хай мяне расстраляюць; але форму я не надзену» і «Савецкі Саюз прайграў вайну ў першы ж дзень, Ленінград зараз альбо возьмуць у аблогу, і мы памрэм галоднай смерцю, альбо разбамбяць, не пакінуўшы камня на камні». Таксама Хармс сцвярджаў, што горад замініраваны, а на фронт пасылаюць бяззбройных салдатаў.

Каб пазбегнуць расстрэлу, сімуляваў вар’яцтва; ваенны трыбунал пастанавіў «зважаючы на цяжар здзейсненага злачынства» ўтрымліваць Хармса ў псіхіятрычнай лякарні. Мяркуецца, што Хармс памёр у 1942 годзе падчас блакады Ленінграда, у найбольш цяжкі па колькасці галодных смерцяў месяц, у аддзяленні псіхіятрыі лякарні турмы «Кресты».

Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Творчасць Друкаваўся з 1922 года.

У паэзіі, п'есах «Камедыя горада Пецярбурга» (напісана ў 1927 годзе, апублікавана пасмяротна), «Лізавета Бам» (пастаўлена ў 1928 годзе), аповесці «Старая» (напісана ў 1939 годзе, апублікавана ў 1991 годзе), гратэскавых апавяданнях (цыкл «Выпадкі», напісаны ў 1933—1939 гадах, апублікаваны пасмяротна) абсурднасць быцця, абязлічванне чалавека, адчуванне трагічнай разарванасці свету, прадчуванне катастрофы.

Яго творам уласцівы спалучэнне парадоксаў, алагізмаў і наўмыснай наіўнасці, фантасмагарычнасць, рытмічнае вылучэнне слоў, гукавыя паўторы і варыяцыі. Пісаў вершы для дзяцей, пабудаваныя на камічных эфектах і прынцыпах гульні.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Сярэбраны век Катэгорыя:Рускамоўныя паэты