Дані Рабен (; ) — французская кінаактрыса, папулярная ў 1950—1960 гадах. Вядомасць ёй прынеслі такія фільмы, як «Фру-Фру», «Імяніны Анрыеты», «Жульета».

Біяграфія Пік папулярнасці Дані Рабен прыпаў на 1950-я гады. У фільме «Жульета» Дані Рабен здымалася ў дуэце з Жанам Марэ, з ім жа — у такіх паспяховых фільмах, як «Разбітыя мары» (1953, рэжысёр Ражэ Рышэбэ), «Парыжскія таямніцы» (1962, рэж. Андрэ Юнебель).

У большасць выпадкаў яна здымалася на радзіме, але ў 1960-я гады прымала ўдзел і ў замежных праектах — як, напрыклад, у брытанскай эратычнай камедыі «Вальс тарэадораў» (1962) або ў амерыканскай стужцы «Ідучы за хлопцамі» (1963). Яе апошнім фільмам быў трылер Альфрэда Хічкака «Тапаз» (1969), таксама амерыканскай вытворчасці, пасля чаго яна сышла з кіно.

Фільмаграфія (1952) «Яна і я»

Зноскі

Катэгорыя:Актрысы Францыі