Мікалай Данілавіч Браценнікаў (, Магілёў, БССР — ) — беларускі скрыпач і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1975), прафесар (1981).
Біяграфія Скончыў у 1950 годзе Маскоўскую кансерваторыю. З 1950 года — у Беларускай акадэміі музыкі (у 1959—1963 гадах — прарэктар). Вёў выканальніцкую дзейнасць пераважна як ансамбліст (у 1958—1965 гадах — удзельнік струннага квартэта Беларускай філармоніі). Пад яго кіраўніцтвам створана Дзяржаўная калекцыя ўнікальных смычковых інструментаў (зберагаецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь).
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1992 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1985 года.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Скрыпачы Катэгорыя:Музычныя педагогі