Гета ў Свіслачы (лета 1941 — восень 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Свіслач Асіповіцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Да лета 1941 года, перад вайной, сярод больш за тысячу жыхароў мястэчка Свіслач габрэяў было 600—700 чалавекБаршай А. Обыкновенный Холокост. Рассказ Георгия Забавского . Вёска была захоплена нямецкімі войскамі 29 чэрвеня 1941 года. Акупацыя працягвалася больш за тры гады — да 17 ліпеня 1944 годаЛ. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси. Свислочь. .

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Свіслачы гета. Гета было адкрытага тыпу і не ахоўвалася. Яно размяшчалася па месцы даваеннага кампактнага пражывання габрэяў, а таму яны заставаліся жыць у сваіх дамах.

З 3 ліпеня 1941 года немцы адводзілі нібыта «на працу» габрэйскіх мужчын, але з гэтай «працы» ніхто не вяртаўся — іх забівалі за мостам праз Бярэзіну. Групу не менш за 40 мужчын расстралялі ў жніўні — пачатку верасня ў калгасным садзе на гары.

У верасні сабралі ўсіх жанчын-яўрэек, якія былі замужам за негабрэямі, і сказалі, што павязуць у Асіповічы. Аднак жанчын давезлі да Ліпеня, скінулі з моста ў раку Свіслач і расстралялі зверху.

14 кастрычніка 1941 года немцы і паліцаі выгналі яўрэяў з дамоў, грузавікамі вывезлі ў лес за раку Бярэзіна і расстралялі некалькі соцень (600) чалавек.

Узімку 1941—1942 года ўмовы ў гета сталі невыноснымі — стаялі моцныя маразы — і вязні паміралі ад голаду і холаду на фоне бесперапынных рабаванняў і здзекаў, у тым ліку і з боку аднавяскоўцаў.

У студзені 1942 годзе гета было ліквідавана.

Дакладная колькасць яўрэяў, якія загінулі ў Свіслачы ў гады Халакосту, невядома. На 2010 год устаноўлены і апублікаваныя 202 імёны і прозвішчы ахвяр генацыду яўрэяў«Война известная… и неизвестная» (сборник научно-исследовательских работ школьников, статей и воспоминаний), составитель Цыганок Н. Л., — Минск, изд. БГАТУ, 2010 ISBN 978-985-519-234-4. У 2018 годзе быў знойдзены дзённік жыхара Свіслачы Бондарава, у якім гаворыцца пра 1016 забітых прадстаўнікоў нацыянальнасціБезручко Л. Трагедия на станции Уборок .

Памяць Пасля вайны на месцы масавага расстрэлу ацалелыя габрэі Свіслачы паставілі сціплы невялікі абеліск з металічнай агароджай. Пасля помнік быў прыбраны, а прах забітых (некалькі сотняў чалавек) перапахавалі на яўрэйскіх могілках у Бабруйску. На 2021 годзе месца расстрэлу ў Свіслачы ніяк не пазначана. У 1949 годзе ў Бабруйску на месцы перапахавання ўсталявалі абеліск са словамі: «Памяці загінуўшых савецкіх грамадзян м. Свіслачы, па-зверску закатаваных і забітых нямецка-фашысцкімі захопнікамі 1941-1945 гг. ад родных і блізкіх» — без згадкі нацыянальнасці ахвяр генацыду. У 2003 годзе па ініцыятыве яўрэйскай абшчыны Бабруйска помнік рэканструявалі і на пліце дадалі словы «яўрэйскай нацыянальнасці».

Крыніцы

Літаратура

Асіповічы (Асіповіцкі раён) Катэгорыя:Гісторыя Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Свіслач (Асіповіцкі раён)