Ганна Барысаўна Тамашэвіч-Каржанеўская (, Мінск, БССР) — беларуская піяністка, канцэртмайстар, педагог. Прафесар (2011).

Адукацыя У 1973 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе фартэпіяна (клас Б. Г. Гарта), у 1977 годзе — асістэнтуру-стажыроўку (кіраўнік — М. А. Бергер).

Прафесійная дзейнасць Г. Тамашэвіч-Каржанеўская выканала звыш 400 канцэртаў. З’яўляецца першай выканаўцай многіх твораў сучасных беларускіх кампазітараў. Канцэртны рэпертуар Г. Тамашэвіч-Каржанеўскай складаюць больш за тысячу твораў айчыннай і сусветнай класічнай камерна-вакальнай і камерна-інструментальнай літаратуры.

Крыніцы

Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Піяністы