Ян Лапа (; Старынецкі-Лапа, ; 1794 або 1793 — 11 кастрычніка 1874) — вайсковец Расійскай імперыі, землеўласнік у Мінскай губерні.
Біяграфія Сын Пятра Лапы, сына Яна. Рыма-каталік, ахрышчаны з імем Ян-Уладзіслаў. Меў родных братоў: Каятан, Мікалай-СтаніслаўНГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 1724. Арк. 33-33 адв., 40 адв.. У традыцыі Расійскай імперыі — Іван Пятровіч Лапа ().
У 1817—1825 гадах служыў у Астраханскім грэнадзёрскім палку, у 1825—1827 гадах у пасяленным батальёне 6-га карабінернага палка, у 1827—1829 гадах у пасяленным батальёне 4-га карабінернага палка, у 1829—1830 гадах у дзейным батальёне 4-га карабінернага палка, у 1830—1833 гадах у рэзервовым батальёне Кастрамскога пяхотнага палкаНГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 1724. Арк. 30-30 адв., 34-43 адв..
Удзельнік падаўлення паўстання 1830—1831 гадоў у наваколлях Дзісны, Лепеля і Налібак.
У 1833—1841 гадах камандзір батальёна Валагодскага пяхотнага палка, падпалкоўнік (1839). У адстаўцы з 12 сакавіка 1841 года з прычыны хваробы, з адстаўкай нададзена званне палкоўніка.
У шлюбе з Зузанай з Стрэнкоўскіх. У 1840 годзе Катарына Стрэнкоўская, удава Ежы Стрэкоўскага, падзяліла маёнтак Узляны Ігуменскага павета Мінскай губерні паміж сваімі дачкамі: Зузанай і Юліяй, жонкай Багуслава Копця . Такім чынам, праз вена частка Узляны перайшла Лапам. Ян Лапа купіў яшчэ частку зямліНГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 1724. Арк. 16 і на зусім пустым месцы збудаваў прыстойны фальварак і назваў яго ў гонар жонкі Зузанполь. На картах таксама абазначаўся як Двор Лапа. Жывучы тут, Ян Лапа доўгі час сеяў лес і заклаў вялікі пладовы і паркавы сад пры даволі вялікай рэзідэнцыі, пра што пісаў краязнавец Аляксандр Ельскі. У 1870-я гады Ян і Зузана Лапы мелі 250 дзесяцін зямлі ў маёнтку Зузанполь.
Пахаваны на могілках ва Узлянах.
Узнагароды Кавалер ордэнаў Святой Ганны 4-й (1832, з надпісам «За храбрасць», за ўдзел у падаўленні паўстання 1830—1831) і 3-й ступені (1836).
Сям’я Жонка — Зузана з Стрэнкоўскіх, дачка Ежы і Катарыны. Меў сына Мікалая і, верагодна, дачку Уршулю (памерла ў 1859 годзе, пахавана на могілках ва Узлянах). Сын Мікалай быў у шлюбе з Алінай з Ёдкаў, меў сына Оскара, народжанага ў двары ЗузанпольНГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 1724. Арк. 1..
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі