Жанна Навумаўна Габа (; , Адэса, УССР) — беларуская піяністка, канцэртмайстар, педагог. Заслужаная артыстка Бурацкай АССР (1972).
Біяграфія У 1960 годзе скончыла Адэскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (клас прафесара С. Л. Магілеўскай). У 1960—1962 гадах — канцэртмайстар на вакальнай кафедры Адэскай кансерваторыі, у 1962—1980 гадах — у оперных тэатрах Чалябінска, Свярдлоўска, Улан-Удэ. У 1978 годзе — выкладчык Екацярынбургскай кансерваторыі (канцэртмайстарскі клас). У 1982—1989 гадах — канцэртмайстар Беларускай дзяржаўнай філармоніі, з 1992 года — Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Піяністы Катэгорыя:Заслужаныя артысты Бурацкай АССР