Ніна Аляксандраўна Ражнова (, Пенза, РСФСР — ) — беларуская піяністка. Заслужаная артыстка Беларусі (1964).

Біяграфія Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1947). З 1947 года — педагог і канцэртмайстар музычнага вучылішча пры Маскоўскай кансерваторыі, з 1950 года — канцэртмайстар Маскоўскага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных. У 1954—1990 гадах — канцэртмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Вяла канцэртную дзейнасць.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Піяністы Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР