Канцэртмайстар – 1) першы скрыпач-саліст сімфанічнага ці опернага аркестра; часам выступае як дырыжор; 2) музыкант, што ўзначальвае кожную з відавых інструментальных груп сімфанічнага аркестра (пераважна ўнутры струннай групы); 3) піяніст, які дапамагае вакалістам, артыстам балета, інструменталістам развучваць партыі і акампануе ім на рэпетыцыях і ў канцэртах.

Беларускія канцэртмайстры С. Талкачоў Ж. Габа Г. Карант Л. Максімава Т. Міянсарава Н. Ражнова Л. Талкачова Г. Тамашэвіч-Каржанеўская

Літаратура

Катэгорыя:Музыка