Георгій Аляксеевіч Карант (, Дзяржынаўка, Шэмахінскі раён, Азербайджан) — беларускі піяніст. Заслужаны артыст Беларусі (1990).

Біяграфія Скончыў у 1971 годзе Азербайджанскую кансерваторыю. З 1971 года — канцэртмайстар Беларускай кансерваторыі, з 1976 года — Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1980 года.

Прафесійная дзейнасць Зрабіў вялікі ўклад у падрыхтоўку оперных спектакляў беларускіх кампазітараў: «Джардана Бруна» і «Візіт дамы» С. Картэса, «Сівая легенда» Д. Смольскага, «Новая зямля» Ю. Семянякі, «Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера, «Майстар і Маргарыта» Я. Глебава, «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана, шэрагу класічных опер. Выступае ў канцэртах з вядомымі беларускімі вакалістамі.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Піяністы