А́лекс Мерэ́т (; нар. ) — італьянскі футбаліст, брамнік клуба «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера Клубная У сезоне 2015—2016 гадоў Мерэт, як выхаванец клуба «Удынезэ», быў пераведзены ў першую каманду ў якасці другога галкіпера пасля Арэстыса Карнезіса. Дэбютаваў у прафесійным футболе 2 снежня 2015 года матчы Кубка Італіі супраць «Аталанты». У ліпені 2016 года Мерэт быў выпраўлены ў арэнду ў клуб Серыі Б СПАЛ«Spal, è fatta con il portiere Meret. Confermato il jolly Spighi». Il Resto del Carlino.. Па вяртанні з арэнды зноў быў накіраваны ў СПАЛ на яшчэ адзін сезон«Meret return to Ferrara». Goal..
5 ліпеня 2018 года брамнік далучыўся да «Напалі» з 30 чэрвеня 2023 года. Сума трансферу, узгодненая з «Удынезэ», складала 35 мільёнаў еўраGladwell, Ben (5.07.2018). sign Fabian Ruiz from Real Betis and Alex Meret from Udinese». ESPN FC.«Meret arrives for Napoli». Football Italia.. Ігрок дэбютаваў у еўрапейскіх турнірах 14 лютага 2019 года ў выязным пераможным матчы з лікам 3:1 над швейцарскім «Цюрыхам» у першай двубойнай сустрэчы 1/8 фіналу Лігі Еўропы«EL: Napoli dominate in Zurich». Football Italia.Nicita, Maurizio (15.02.2019). «Napoli, Meret: parate europee. Un debutto che vale oro» . La Gazzetta dello Sport.. Цягам першых двух сезонаў у «Напалі» адбывалася ратацыя Мерэта разам з калумбійцам Давідам Аспінам. Аднак пад кіраўніцтвам новага трэнера клуба Джэнара Гатуза італьянец часцей апынаўся на лаўцы запасных да перапынку ў сезоне з чынніку пандэміі каранавірусу ў сакавіку 2020 года. Па дыскваліфікацыі Аспіны перад фінальным матчам Кубка Італіі супраць «Ювентусу» Мерэт зноў выйшаў у стартавым складзе і дапамог камандзе здабыць кубак краіны. У далейшым Мерэт зноў ратаваўся з Аспінам. Пры Лучана Спалеці брамнік зноў стаў другім галкіперам каманды, пераважна баронячы браму толькі ў Лізе Еўропы і Кубку Італіі.
З сезона 2022—2023 гадоў пасля таго, як Аспіна пакінуў клуб, Мерэт стаў галоўным брамнікам каманды. Ён сыграў важкую ролю ў тым, каб неапалітанскі клуб здабыў тытул чэмпіёну Італіі.
Міжнародная У сакавіку 2017 года, пасля ўражлівых выступаў у складзе СПАЛ у Серыі Б, Мерэт быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Італіі дзеля ўдзелу ў кваліфікацыі чэмпіянату свету на матч супраць зборнай Албаніі і таварыскі матч супраць зборнай Нідэрландаў«Italy: New faces for Albania and Holland». Football Italia.. Брамнік дэбютаваў у асноўным складзе зборнай пад кіраўніцтвам трэнера Раберта Манчыні 18 лістапада 2019 года, выйшаўшы на замену Сальваторэ Сірыгу ў хатнім пераможным матчы супраць зборнай Арменіі ў апошнім адборачным матчы Італіі да чэмпіянату Еўропы 2020 года«Italy: Armenia annihilated 9-1!». Football Italia..
Дасягненні «Напалі»: Чэмпіён Італіі: 2023 Уладальнік Кубка Італіі: 2020
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК СПАЛ Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі