Арцём Доўбік (; нар. ) — украінскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Украіны.
Кар’ера
Клубная Выхаванец футбольнай школы «Чаркаскага Дняпра», куды трапіў праз адмысловую алімпійскую школу «Славуціч». Прафесійную кар’еру паклаў пачатак у 2014 годзе, паклаўшы на свой рахунак 7 галоў у сваім дэбютным сезоне 2014—2015 гадоў. Улетку 2015 года пагадніўся з «Дняпром», але ўжо ў красавіку 2016 года быў выпраўлены ў арэнду ў малдаўскую «Зару», з якой здабыў кубак Малдовы, аднак пры гэтым за дружыну амаль не гуляў. Па вяртанні з арэнды Доўбік рыхтаваўся да новага сезона з «Валынню», але праз забарону на трансферы для луцкага клуба быў вымушаны зысці з каманды. Пасля зноў вярнуўся ў «Дняпро». 13 жніўня 2016 года дэбютаваў у элітным украінскім дывізіёне, з'явіўшыся ў матчы супраць «Ворсклы». У сезоне 2016—2017 гадоў Арцём некалькі месяцаў быў адным з найлепшых футбалістаў і найлепшых маладых ігракоў Прэм’ер-лігі. Але, не зважаючы на бліскучую гульню маладога футбаліста, «Дняпро», шмат у чым праз зняцця пунктаў за нясплату даўгоў перад былым трэнерскім штабам «Дняпра» на чале з Хуандэ Рамасам, пакінуў найвышэйшы дывізіён краіны ўпершыню ў гісторыі вылецеў у Першую лігу. Ігрок застаўся ў камандзе на пэўны час.
У 2018 годзе далучыўся да дацкага «Міт’юлана»«FC Midtjylland køber ukrainsk U21-landsholdsspiller». FC Midtjylland.. У складзе каманды стаў чэмпіёнам і ўладальнікам кубка. 2 верасня 2019 года быў арандаваны клубам «Сёнер’юск». З новым клубам яшчэ раз стаў уладальнікам кубка. У 2020 годзе Доўбік вярнуўся ва Украіну праз недахоп гульнявога часу, склаўшы кантракт з нядаўна заснаваным клубам «Дніпро-1», які толькі прасунуўся ў Прэм’ер-лігу Украіны. Па расійскім уварванні ва Украіну ў 2022 годзе ўкраінскае першынство было адмененае і ігрок далучыўся да кіеўскага «Дынама», якое ладзіла дабрачынныя матчы ў Еўропе. 6 жніўня 2023 года Доўбік склаў працоўны дагавор з іспанскім клубам «Жырона», падпісаўшы кантракт да 2028 года«El Girona FC fitxa el golejador ucraïnès Artem Dovbyk». Girona FC.. Гэты пераход каштаваў каталонцам 7 мільёнаў еўра, у выніку чаго нападнік стаў найдаражэйшым футбалістам у гісторыі клуба«Girona complete club-record signing of Ukrainian international striker». Football España.. 12 жніўня забіў гол у дэбютным матчы супраць «Рэал Сасьедада», які завяршыўся ўнічыю з лікам 1:1. 21 студзеня 2024 года ўчыніў свой першы хет-трык цягам шасці хвілін у пераможным матчы супраць «Севільі» з лікам 5:1«WATCH: Artem Dovbyk completes stunning six-minute hat-trick for Girona to draw level with Real Madrid superstar Jude Bellingham at the top of La Liga scoring chart». Goal.com..
2 жніўня 2024 года Доўбік далучыўся да італьянскай «Ромы», якая выклала за іграка 38 мільёнаў еўра«Roma sign striker Dovbyk from Girona». Reuters..
Міжнародная У веку 19 гадоў Доўбік атрымаў свой першы выклік у склад нацыянальнай зборнай Украіны, калі ён быў уключаны ў спіс каманды на матч кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2018 года супраць зборнай Ісландыі 5 верасня 2016 года. Аднак дэбютаваў за зборную толькі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 года супраць зборнай Казахстана«Ukraine v Kazakhstan game report». FIFA.. 29 чэрвеня 2021 года на чэмпіянаце Еўропы 2020 года выйшаў на замену замест Андрэя Ярмоленкі ў матчы супраць зборнай Швецыі ў 1/8 фіналу. Пазней забіў пераможны гол у браму скандынаваў«Sweden 1–2 Ukraine». BBC Sport..
Дасягненні «Белц»: Уладальнік Кубка Малдовы: 2016
«Міт’юлан»: Чэмпіён Даніі: 2018 Уладальнік Кубка Даніі: 2019
«Сёнер’юск»: Уладальнік Кубка Даніі: 2020
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі зборнай Украіны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Чаркашчына Чаркасы Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Дніпро Катэгорыя:Ігракі ФК Белц Катэгорыя:Ігракі ФК Міт’юлан Гернінг Катэгорыя:Ігракі ФК Сёнер’юск Катэгорыя:Ігракі ФК Дніпро-1 Катэгорыя:Ігракі ФК Жырона Катэгорыя:Ігракі ФК Рома