«Праўдзівая хлусня» () — амерыканскі камедыйны баявік 1994 года, сцэнарыст і рэжысёр Джэймс Кэмеран. Рымейк французскай камедыі «Татальнае сачэнне» (1991, рэжысёр Клод Зідзі).
«Праўдзівая хлусня» атрымала пераважна станоўчыя водгукі крытыкаў і ў выніку сабрала 378 мільёнаў долараў у сусветным пракаце, стаўшы трэцім па прыбытковасці фільмам 1994 года. За сваю ролю Джэймі Лі Кёрціс атрымала прэмію «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — мюзікл або камедыя і прэмію «Сатурн» за найлепшую жаночую ролю, а Кэмеран атрымаў прэмію «Сатурн» за найлепшую рэжысуру. Фільм таксама быў намінаваны на прэміі «Оскар» і BAFTA ў катэгорыі «Найлепшыя візуальныя эфекты», а таксама на сем прэмій «Сатурн».
Сюжэт Для сям’і Гары Таскер — муж і бацька, чалавек сціплы, звычайны прадавец камп’ютараў, працаголік. А насамрэч Гары — агент таемнай урадавай службы, які спецыялізуецца на асоба небяспечных заданнях. Агент Таскер і далей працягваў бы весці падвойнае жыццё, калі б арабскія тэрарысты не выкралі Гары, а разам з ім і яго жонку Хэлен, якая нічога не падазравала.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1994 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 1994 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1994 года Катэгорыя:Фільмы Джэймса Кэмерана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Джэймса Кэмерана Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Брэд Фідэль