Землетрасенне магнітудай 8,8 адбылося 30 ліпеня 2025 года каля 11:30 па мясцовым часе на тэрыторыі Камчацкага краю і Сахалінскай вобласці Расіі«Было страшно, люди кричали в панике». Что известно о сильнейшем землетрясении у берегов Камчатки . Гэта наймацнейшае з 1952 года зямлетрасенне на тэрыторыі Камчацкага краю і Сахалінскай вобласці. Гэта наймацнейшае землетрасенне, зарэгістраванае пасля землетрасення ў Японіі ў 2011 годзе, і стаіць нароўні з землетрасеннямі ў Эквадоры і Калумбіі 1906 года і чылійскім землетрасеннем 2010 года як шостае па сіле землетрасенне, калі-небудзь зарэгістраванае. Землетрасенне нанесла ўмераны ўрон у Камчацкім краі і Сахалінскай вобласці, але наступнае цунамі па ўсім Ціхім акіяне аказалася адносна слабейшым, чым чакалася, з хвалямі ўсяго каля 1 м або менш у большасці месцаў. Адзін ускосны смяротны выпадакАдзін чалавек загінуў, сямёра пацярпелі ў Японіі з-за наступстваў землетрасення на Камчатцы і траўмы яшчэ ў 21 чалавека былі выкліканы ў асноўным эвакуацыямі з-за пагрозы цунамі ў Японіі.
Шкода Мацней за ўсё пацярпеў горад Севера-Курыльск: па ім ударылі чатыры хвалі цунамі, у выніку чаго былі затоплены порт і рыбны завод, частка судоў была выкінута на бераг, таксама ў горадзе адключылася электрычнасць і быў аб’яўлены рэжым НС«Как по стиральной доске»: как Курилы пережили рекордное землетрясение .
Актывізацыя вулканаў Актывізаваўся Авачынскі вулкан, над ягоным кратэрам узняліся парагазавыя выкіды з невялікай колькасцю попелу на вышыню да 300 метраў. Над вулканам Ключаўская Сопка ўтварылася попелавая калона вышынёй да 6 кіламетраў, па схіле пацякла лава. Пачаў вывяргацца вулкан Крашэнінікава, які спаў амаль 600 гадоў. Ёсць верагоднасць, што ў стадыю вывяржэння ўвайшоў і вулкан Камбальны: жыхары пасёлка Азёрны расказваюць, што з боку гэтага вулкана час ад часу чуецца магутны гул і грымотыПроизошедшее на Камчатке землетрясение активизировало вулканы .
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Падзеі 30 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 2025 года Камчатка