Інга Ругінене (; ) — літоўская прафсаюзная і дзяржаўная дзяячка, палітык. Прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі (з 26 жніўня 2025).
Біяграфія Нарадзілася 25 красавіка 1981 года ў Троках.
У кастрычніку 2024 года абрана ў Сейм Літвы па партыйным спісе Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы (СДПЛ). Член Сейма з лістапада 2024 года. Са снежня 2024 года займала пасаду Міністра сацыяльнай абароны і працы Літвы. 6 жніўня 2025 года прэзідыум СДПЛ прапанаваў кандыдатуру Ругінене на пасаду Прэм’ер-міністра Літвы.
26 жніўня 2025 года зацверджана на пасадзе Прэм’ер-міністра Літвы.
Да абрання ў Сейм была старшынёй Канфедэрацыі прафсаюзаў Літвы, віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў і рэгіянальнай віцэ-прэзідэнткай Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Члены Сейма Літвы Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Літвы