Алена Алегаўна Зяблікава (нар. , Почап, Бранская вобласць, Расія) — беларуская педагог і дэпутатка.

Біяграфія Нарадзілася 11 лістапада 1967 года ў горадзе Почап Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі.

Працавала выхавальніцай дзіцячага садка № 8 г. Барысава; намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 13 г. Барысава; кіраўніцай комплексу педагагічнай рэабілітацыі пры сярэдняй школе № 20 г. Барысава; дырэктаркай сацыяльна-педагагічнага цэнтра Барысаўскага раёна; дырэктаркай Барысаўскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя. Старшыня Барысаўскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў.

Была дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання, дэпутатам Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Была членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Узнагароды Узнагароджана юбілейнай медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:педагогі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1967 годзе