«Пра дзве сутнасці Хрыста» або «Аб двух прыродах Хрыста» — страчаная кніга Сымона Буднага, надрукаваная ў 1574 годзе ў Лоскай друкарні пасля выдання Новага Запавета ў перакладзе Буднага.

Да нашага часу ні аднаго паасобніка гэтага выдання не захавалася, але пра яго добра вядома з крытычнага разбору твора Буднага, які зрабіў цюрыхскі прафесар тэалогіі Ёзіяс Зімлер. Між іншым, ён паведамляе, што твор Буднага меў прысвячэнне менскаму кашталяну Івану (Яну Янавічу) Глябовічу. Гэта цалкам можна дапусціць і таму, што ў 1580-я гг. у Вільні пад пратэкцыяй Яна Глябовіча дзейнічала друкарня, у якой працаваў Даніэль Ленчыцкі, які таксама быў першым друкаром у Лоску. У ёй, у прыватнасці, выдадзена кніга «Typis et sumtibus Illustris ас Magnifici Domini Do. Ioannis Hlebouicij, Castellani Minscensis MDL supremi Thesaurarij, Vpitensis Capitanaei etc. Per Danielem Lancicium, Vilnae, A.D. 1584.» з гравіраваным гербам Глябовіча.

Крыніцы