Дзмітрый Пятровіч Іваноўскі ( — ) — беларускі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Пачуйкі Ваўкавыскага раёна. Вучыўся ў Гудзевіцкай сярэдняй школе. Пасля яе заканчэння паспрабаваў атрымаць мастацкую адукацыю, аднак у інстытут ён не паступіў. Пайшоў працаваць у «Сяльгастэхніку» горада Масты, адслужыў у савецкай арміі. Наступным месцам працы стала вытворчае аб’яднанне «Азот» у Гродне. Потым быў мастаком-афарміцелем ва Упраўленні вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, на Гродзенскай абутковай фабрыцы «Нёман».
З 1991 года стаў незалежным мастаком, быў удзельнікам гарадскіх, абласных, агульнадзяржаўных і міжнародных выставак. Чатыры персанальныя выставы Дзмітрыя Іваноўскага былі зладжаны ў Варшаве, тры ў Берліне, чатыры ў Гудзевічах, адбыўся шэраг выстаў у Лондане, Кракаве, Гамбургу і інш.
Літаратура Белакоз А. Каб жыла Беларусь: Арт., успаміны, інтэрв'ю. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. Іваноўскі М. Нашчадкі роду Іваноўскіх. — Гродна: Гродзенская друкарня, 2015.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі