Прамышленнаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) у Кемераўскай вобласці Расіі і аднайменнае былое муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён, ператвораны ў 2019 годзе ў муніцыпальную акругу).
Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Прамышленная.
Геаграфія Раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Кузнецкай катлавіны, на захадзе Кемераўскай вобласці. На поўначы ён мяжуе з Тапкінскім раёнам, на ўсходзе — з Крапівінскім раёнам, на поўдні — з Ленінск-Кузнецкім раёнам, на захадзе — з Новасібірскай вобласцю. Плошча тэрыторыі — 3,1 тыс. км², што складае 3,2 % тэрыторыі Кемераўскай вобласці. З іх 78,7 % — сельгасугоддзі (у тым ліку 50,4 % — ворыва), 17,3 % — лясы, 1,4 % — вады, 9,4 % — іншыя землі.
З усходу на захад раён перасякае рака Іня.
Насельніцтва
Катэгорыя:Раёны Кемераўскай вобласці