Віктар Цімафеевіч Каравосаў (нар. , в. Лугіны, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне тэхналогіі апрацоўкі, захоўвання і перапрацоўкі плодаагародніннай прадукцыі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1981), дацэнт (1989).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і калгаснікаў. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Аграномія» (1970), аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства і плодаагародніцтва (1975).
Загадчык сектара ў Беларускім рэспубліканскім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута эканомікі кааператыўнага гандлю Цэнтрасаюза (Мінск; 1981—1983), дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэт імя М. Танка (1983—2004), загадчык аспірантуры Беларускага дзяржаўны аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (2007—2010). У БДТУ працаваў ў 2012–2014 гадах на кафедры лясных культур і глебазнаўства.
Навуковыя інтарэсы: селекцыя новых сартоў крапівы для лекавых і кармавых мэтаў, захоўванне і пераапрацоўка ягаднай прадукцыі. Мае вынаходніцтвы ў галіне мікрабіялогіі, аўтамабільнай тэхнікі. Займаецца літаратурнай творчасцю.
Выбраная бібліяграфія Асновы сельскай гаспадаркі: вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці «Біялогія і хімія» педагагічных ВНУ: у 2 ч. / В. Ц. Каравосаў і інш. — Мінск, 1998. — 2 ч.
Спасылкі unicat.nlb.by
Катэгорыя:Кандыдаты сельскагаспадарчых навук