thumb|Glosas Emilianenses — глосы, дададзеныя да гэтага кодэкса на лацінскай мове, якія ў наш час лічацца першымі фразамі, напісанымі на кастыльскай мове Гло́са (ад — «мова», «гаворка») у лінгвістыцы і тэксталогіі — тлумачэнне або пераклад незразумелага слова непасрэдна ў тэксце рукапісу або друкаванага выдання.

Гісторыя і віды У антычнасці глосай называлі рэдкаўжывальнае, незразумелае слова ў пісьмовым помніку, якое патрабавала тлумачэння. Пазней гэтым тэрмінам сталі называць само тлумачэнне, якое размяшчалася на палях (маргінальная глоса) ці паміж радкамі (інтэрлінеарная глоса). У Сярэднявечча глосы шырока выкарыстоўвалі пры тлумачэнні біблейскіх і юрыдычных тэкстаў. Існавалі зборы глос з адпаведнымі каментарыямі да іх — гласарыі.

Глосы ў беларускім пісьменстве У беларускае пісьменства глосы ўвёў Францыск Скарына. Рыхтуючы да друку Біблію, «Псалтыр», «Апостал» і «Малая падарожная кніжыца», ён імкнуўся зрабіць тэксты зразумелымі для простых людзей, таму ў якасці глосы выкарыстоўваў словы жывой народнай мовы. Напрыклад, ён тлумачыў стараславянскія словы беларускімі адпаведнікамі: «кивотъ — скриня», «Сионъ — гора». Традыцыю Скарыны працягнулі Сымон Будны ў «Катэхізісе» і Васіль Цяпінскі ў сваім выданні «Евангелле».

Гл. таксама Гласарый

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Лексікаграфія Катэгорыя:Састарэлыя словы