Веткаўскі — біялагічны заказнік мясцовага значэння ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Плошча 4839,29 га. Створаны 29 лістапада 2012 годаРешение Ветковского районного исполнительного комитета от 29 ноября 2012 г. № 1112 О биологическом заказнике местного значения "Ветковский". Заказнік размешчаны ў ніжнім цячэнні ракі Беседзь, ля месца яе ўпадзення ў раку Сож. У заказніку ахоўваецца больш 30 відаў раслін (у тым ліку лекавых) і грыбоў, ён з’яўляецца месцам пражывання рэдкіх жывёл і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
У склад заказніка ўвайшлі многія тэрыторыі Веткаўскага біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння, скасаванага ў 2007 годзе.
Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі мясцовага значэння Беларусі Катэгорыя:Веткаўскі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе