Аксанаме́трыя (ад  — «вось» +  — «вымяраю») — спосаб адлюстравання прасторавых фігур на чарцяжы пры дапамозе паралельных праекцый.

Асновы метаду Для пабудовы аксанаметрычнай праекцыі выбіраюць тры ўзаемна перпендыкулярныя восі каардынат (OX, OY, OZ) і маштабы даўжынь на гэтых восях. Затым на плоскасць праецыруюць як самі восі, так і фігуру, якую трэба адлюстраваць.

Даўжыні праекцый адрэзкаў (x, y, z), паралельных адпаведным восям, суадносяцца з іх рэальнымі даўжынямі (X, Y, Z) праз паказчыкі скажэння (lx, ly, lz):

Віды аксанаметрыі thumb|Аксанаметрычныя праекцыі: трыметрыя, дыметрыя, ізаметрыя.|злева У залежнасці ад вугла паміж напрамкам праецыравання і плоскасцю аксанаметрычных праекцый адрозніваюць прамавугольную і косавугольную аксанаметрыю.

Найбольш распаўсюджанымі відамі з’яўляюцца: Ізаметрыя — усе паказчыкі скажэння роўныя (lx : ly : lz = 1 : 1 : 1). Дыметрыя — два з трох паказчыкаў скажэння роўныя (напрыклад, lx : ly : lz = 1 : 1 : 1/2).

У архітэктуры

У архітэктуры аксанаметрыя з’яўляецца адным з відаў перспектыўнага адлюстравання. Яна выкарыстоўваецца ў архітэктурных праектах і чарцяжах будынкаў, комплексаў і ансамбляў для нагляднага паказу іх структуры. Гэты метад асабліва карысны, калі генеральны план, планы, фасады і разрэзы не даюць поўнага ўяўлення пра архітэктурна-прасторавую арганізацыю аб’екта. Часта агульны выгляд пабудовы ў аксанаметрыі сумяшчаецца з яе архітэктурным разрэзам, што дазваляе ўдакладніць структуру ў цэлым.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Начартальная геаметрыя Катэгорыя:Чарчэнне Катэгорыя:Архітэктура