Белару́ская сту́дыя пры Цэнтра́льным тэатра́льным вучы́лішчы ў Ленінгра́дзе — група па падрыхтоўцы беларускіх акцёрскіх кадраў, якая існавала ў 1933—1937 гадах пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе.

Гісторыя і дзейнасць Студыя была створана з мэтай падрыхтоўкі акцёрскіх кадраў для тэатраў Беларусі. Мастацкім кіраўніком студыі з’яўляўся акцёр і педагог Б. Жукоўскі. Вядучымі педагогамі былі рэжысёры і акцёры Ленінградскага акадэмічнага тэатра драмы.

У 1937 годзе навучанне ў студыі скончылі 19 чалавек. Выпускнікі папоўнілі калектыў рэарганізаванага Тэатра юнага гледача БССР.

У вучобы навучэнцамі былі падрыхтаваны такія спектаклі, як «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А. Астроўскага (у жніўні 1936 года паказаны ў Мінску і Віцебску), «Глыбокая правінцыя» М. Святлова, «Рэвізор» (III акт) і «На дне» (II акт) і «Варвары» М. Горкага, «Банкір» А. Карнейчука.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Тэатральныя навучальныя ўстановы Расіі Катэгорыя:Гісторыя тэатра Беларусі Катэгорыя:Беларусы ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1933 годзе Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, расфарміраваныя ў 1937 годзе