Адро́ўскае радо́вішча пяску́ — радовішча пяску ў Беларусі, размешчанае за 0,8 км на паўночны захад ад горада Барань у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці.

Паклад (чатыры лінзы) звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка.

Разведаныя запасы складаюць 1,1 млн м³, перспектыўныя — 284 тыс. м³.

Пяскі шэрыя і жаўтавата-шэрыя, розназярністыя (пераважна дробназярністыя), сілікатныя. Маюць пылаватых, гліністых часцінак — 2,5—25,5 %.

Магутнасць карыснай тоўшчы складае 3—13,6 м, ускрышы — 1,1—6 м.

Пяскі прыдатныя для вытворчасці сілікатнай цэглы і сілікатных блокаў. Радовішча не эксплуатуецца.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Радовішчы пяску Беларусі Катэгорыя:Геалогія Аршанскага раёна