Бязме́н (, , , ) — даўняя адзінка масы. Уваходзіла ў беларускую сістэму мер, якая ўжывалася ў Вялікім Княстве Літоўскім, і рускую сістэму мер, якая ўжывалася на поўначы Расійскай імперыі і ў Сібіры.

Гістарычнае значэнне Выкарыстоўвалася ў XVI—XVII стагоддзях. 1 бязмен быў роўны 240 залатнікам, што адпавядала 1,022 кілаграма.

Этымалогія Этымалогія слова «бязмен» няясная. На думку Макса Фасмера, найбольш абгрунтаваныя версіі Арва Расянена пра паходжанне ад чувашскага *viśmen (ад  — «мераць») і Фёдара Корша пра паходжанне ад арабска-цюркскага väznä — «вагі», на якія магло паўплываць другаснае збліжэнне з bez měny (). Меркаванні пра запазычанне са лічацца памылковымі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гістарычныя адзінкі вымярэння Катэгорыя:Адзінкі масы