«Сатурн, які пажырае свайго сына» () — роспіс іспанскага мастака Франсіска Гоі, напісаны паміж 1819 і 1823 гадамі на сцяне яго «». Адна з 14 падобных выяў, якая пазней было пераведзена на холст і цяпер захоўваецца ў Музеі Прада.
Кампазіцыя першапачаткова, паводле інвентарызацыі ў 1828—1830 гадах сябра Гоі , знаходзілася сярод пано, размешчаных у сталовай мастака на першым паверсе «Дома Глухога». У ліку іншых «» была пераведзена на холст мастаком па просьбе французскага банкіра для паказу на Сусветнай выстаўцы 1878 года. Праца не прыцягвала пакупнікоў і таму ў 1881 годзе была падорана Музею Прада.
Гісторыя стварэння
У 1819 годзе Гоя набыў дом непадалёк ад Мадрыда, размешчаны на беразе ракі Мансанарэс. Жыхары акругі называлі гэты двухпавярховы будынак «Вілай Глухога» (). І хоць гэтая назва адносілася да ранейшага ўладальніка, але пасля цяжкай хваробы, перанесенай Франсіска Гоем у 1792 годзе, якая выклікала ў мастака глухату, старая назва дома стала цалкам адпаведнай і да мастака. У перыяд з 1819 па 1823 гады, да пераезду ў Бардо, Гоя стварыў серыю з 14 фрэсак, якія ён намаляваў на сценах дома. Ва ўзросце 73 гадоў, перажыўшы дзве цяжкія хваробы, Гоя знаходзіўся ў вельмі змрочным стане духу. Як патрыёта яго таксама не маглі не хваляваць няўдачы Іспанскай рэвалюцыі, якая пачалася ў тыя ж гады. Спачатку Гоя стварыў фрэскі на больш светлую тэматыку, але ў вышэйазначаны перыяд ён напісаў паверх гэтых прац новыя фрэскі, якія атрымалі назву «». Фрэскі, першапачаткова не прызначаныя для публічнага прагляду, дэманстравалі сцэны поўныя гвалту, жорсткасці і безвыходнасці.
Сваім працам на сценах «Вілы Глухога» Гоя не даў ніякіх назваў. Усе назвы фрэскі і халсты атрымалі ўжо пасля яго смерці. Таму за карцінай замацавалася некалькі імёнаў: «Сатурн, які пажырае свайго сына», «Сатурн, які пажырае сваіх дзяцей» ці проста «Сатурн».
Сюжэт карціны
Згодна з традыцыйным тлумачэннем на карціне выяўлены Кронас, які, баючыся быць зрынутым сваім сынам, пажыраў усіх сваіх дзяцей. У адрозненні ад класічнага сюжэту грэчаскай міфалогіі, дзе Кронас праглынаў сваіх спавітых дзяцей, тут вар’ят Кронас раздзірае плоць. У тым ліку і таму карціна Гоі падобная да карціны Рубенса «». Аднак у карціне Рубенса Сатурн стрыманы і рэалістычны, упэўнены ў сабе. У сюжэце ж Гоі Сатурн — шалёны монстар з нерэалістычнымі прапорцыямі цела. Прасторы карціны яму не хапае, таму ён прыняў ненатуральнае становішча.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Фрэскі паводле алфавіта Катэгорыя:Творы Франсіска Гоі Катэгорыя:Карціны са збораў музея Прада Катэгорыя:Карціны паводле сюжэтаў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Канібалізм