Амерыканскі фінансіст Джэфры Эпштэйн валодаў вялікім асабняком на беразе мора ў Палм-Біч, штат Фларыда, па адрасе 358 El Brillo Way.

Гісторыя Дом быў пабудаваны ў 1952 годзе па праекце архітэктара Джона Л. Волка. Да 1969 года асабняком валодаў Оўэн Рэй Скелтан, адзін з заснавальнікаў і галоўны дызайнер і інжынер кампаніі Chrysler. Эпштэйн набыў будынак у 1990 годзе за 2,5 мільёна долараў.

У 2005 годзе паліцыя правяла ператрус у доме. Як стала вядома падчас следства, у асабняку фінансіст здзяйсняў сексуальныя злачынствы супраць дзяцей.

Пасля смерці Эпштэйна ў жніўні 2019 года, асабняк быў прададзены яго спадчыннікамі за 18,5 мільёнаў долараў забудоўшчыку Тоду Майклу Глазеру.

Благая слава асабняка і яго непарыўная сувязь з Эпштэйнам і яго злачынствамі вымусілі ў красавіку 2021 года новага ўладальніка знесці дом Затым ён быў прададзены як пусты ўчастак.

Крыніцы

Катэгорыя:Джэфры Эпштэйн Катэгорыя:Славутасці ЗША