Юзаф Станіслаў Вяжбіцкі, часам Вярбіцкі, псеўданім Alfons Lati (; 12 лютага 1853, Генрыкаўка на Падоллі — 30 студзеня 1936, Навагрудак) — польскі паэт, драматург, літаратурны крытык і публіцыст мяжы пазітывізму і Маладой Польшчы, лічыцца адным з прадстаўнікоў парнасізму і неарамантызму.

Біяграфія Вучыўся ў гімназіі ў Камянцы-Падольскім. Спачатку вывучаў медыцыну, а пасля права ў Кіеўскім універсітэце. З 1880 года працаваў адвакатам у Рэчыцы, з 1886 года ў МінскуŚ. p. Józef Stanisław Wierzbicki, Ludwika Życka // Kurjer Nowogródzki R.6, №71 (12-03-1936) . З’ехаў у 1920 годзе з адступленнем польскага войска. З 1921 года працаваў акружным суддзём у Навагрудку, які апынуўся ў складзе Польшчы. Вёў спакойнае і заможнае жыццё, жыў пад апекай дачкі да смерці. Пахаваны ў Навагрудку, магіла захаваная.

Сям’я Быў у шлюбе з Марыяй са Страйноўскіх Вяжбіцкай, памерла ў 1920 годзе ў Менску на 65 годзе жыцця, пахавана на Залатагорскіх могілках.

Творчасць Як паэт дэбютаваў у 1873 годзе на старонках «Kłosy», дзе праз два гады апублікаваў таксама паэму «Sen», пазней супрацоўнічаў таксама з «Tygodnik Illustrowany», «Prawda» і «Głos». У 1905 годзе быў ушанаваны юбілеем з нагоды трыццацігоддзя пісьменніцкай працы.

Галоўным творам Вяжбіцкага было трохтомнае выданне лірычнай паэзіі «Poezje» (т. 1: 1882, т. 2: 1884, т. 3: 1894), якое спалучала класіцыстычную форму, чуласць да краявідаў польскай вёскі і рэфлексійна-філасофскую тэматыку. Гісторыкі літаратуры адносяць яго да кола эпігонаў рамантызму, нягледзячы на тое, што яго паэтыка выяўляла частае верыстычнае натхненне, якое не ўпісвалася ў тыпова рамантычную творчую філасофію. Таму іншыя класіфікуюць паэзію Вяжбіцкага як праяву рэалізму, або нават натуралізму ў польскай паэзіі.

Увагі заслугоўваюць таксама філасофска-рэфлексійныя зборнікі вершаў Вяжбіцкага. Некаторыя з іх, такія як «O brzasku» і «Księga ciszy», хоць і былі «прасякнуты вясковай прастатой» на лірычным узроўні, «апісваюць шлях душы, што ўздымаецца над светам». Часцей за ўсё паэзію Вяжбіцкага звязваюць з кірункам, які прадстаўлялі Адам Аснык і Марыя Канапніцкая.

Водгукі і крытыка Паэтычная творчасць Вяжбіцкага сустрэла добразычлівы прыём у сучаснікаў, пры гэтым некаторыя крытыкі папракалі яго ў недастатковым валоданні літаратурным майстэрствам. Вільгельм Фельдман пісаў у сваёй лекцыі на тэму польскай культуры мяжы XIX і XX стагоддзяў:

Бібліяграфія

Паэтычныя зборнікі 1882: Вершы (Poezje) (I) 1884: Вершы (Poezje) (II) 1890: Зося. Кніга памяці (Zosia. Księga pamiątek) 1894: Вершы (Poezje) (III) 1898: На світанку (O brzasku) 1901: Рапсодыі (Rapsody) 1906: Да сонца (Ku słońcu) 1914: Кніга цішыні (Księga ciszy) 1922: Кніга санетаў (Księga sonetów)

Вершаваныя аповесці і паэмы 1873: Сон (Sen) 1880: Ганка. Падольская аповесць (Hanka. Powieść podolska) 1890: Райгродскі (Rajgrodzki) 1910: Атлантыда (Atlantyda)

Драмы 1880: З жыцця (Z życia)

Крыніцы

Літаратура

Henryk Markiewicz, Pozytywizm, Warszawa 1999 Zbiór poetów polskich XIX wieku, t. 4, oprac. P. Hertz, Warszawa 1965 Wilhelm Feldman, Współczesna literatura polska, t. 1 i 2, Kraków 1985 Michał Gołębiowski, Bezkres poranka. O teologii poetyckiej i teologiach kontrkultury, Kraków 2020

Спасылкі