Данкерворт () — галандскі вытворца звышлёгкіх спартыўных аўтамабіляў, які збіраюцца ўручную, які размяшчаецца ў горадзе Лелістад. Дызайн аўтамабіляў заснаваны на дызайне Lotus Seven. Сучасныя адкрытыя аўтамабілі Donkervoort (закрыты дызайн мела толькі мадэль Donkervoort D8 GT (2007—2012)), спраектаваныя пад дэвізам «Без кампрамісаў», што азначае ваджэнне без электронных дапаможных сродкаў, у тым ліку ABS, ESP, а таксама без узмацняльніка руля.

Кампанія была заснавана ў 1978 годзе Юпам ДонкервоортамThe Dutch-Made Exception, the Donkervoort Story.

За гады свайго заснавання Donkervoort выпускала шмат мадэляў аўтамабіляў, у прыватнасці: Donkervoort S7 (1978—1984), Donkervoort S8 (1984—1994), Donkervoort D10 (1988) — які быў выпушчаны да 10-годдзя Donkervoort, і Donkervoort D8 (1993—2002) — які з’яўляецца самай паспяховай мадэллю кампаніі. З 2022 года кампанія спыніла вытворчасць D8 і прадставіла новую мадэль F22. У 2026 годзе кампанія выпусціла мадэль P24 RS з 3,5-літровым рухавіком Ford V6Our models.

У 1978—1996 гадах рухавікі Donkervoort пастаўляліся кампаніяй Ford, а з 1996 года яны пастаўляюцца пераважна кампаніяй AudiDonkervoort today.

У 2021 годзе Юп Донкерворт адмовіўся ад уладання кампаніяй, перадаўшы яе свайму сыну ДэнісуJoop Donkervoort steps down .

Крыніцы

Спасылкі