TDK Corporation — транснацыянальная японская кампанія, якая займаецца вытворчасцю электронных кампанентаў і носьбітаў інфармацыі. Назва кампаніі паходзіць з першапачатковай японскай назвы: Tokyo Denki Kagaku — Такійская электроніка і хімікаты.
Акцыі кампаніі размешчаныя на Такійскай фондавай біржы і ўваходзяць у індэксы Nikkei 225 і TOPIX.
Гісторыя
TDK была заснавана ў Японіі 7 снежня 1935 года для вытворчасці матэрыялу пад назвай ферыт, вынайдзенага вучонымі Такійскага тэхналагічнага інстытута () у 1930 годзе. У 1952 годзе TDK пачала вытворчасць магнітных стужак, а пазней, у 1966 годзе, вытворчасць кампакт-касет, дзякуючы якім кампанія і атрымала шырокую вядомасць.
Першы офіс TDK ў Злучаных Штатах быў створаны ў 1965 годзе ў Нью-Ёрку, еўрапейскія аперацыі пачаліся ў 1970 годзе з офіса ў Франкфурце, Заходняя Германія.
У 1980-х гадах кампанія была спонсарам футбольнага клуба Аякс, у той час Аякс выйграў Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА ў 1987 годзе.
У 2004 годзе TDK стала першым вытворцам носьбітаў інфармацыі, які далучыўся да распрацоўкі Blu-ray дыскаў. У 2006 годзе TDK спыніла вытворчасць CD і DVD, перакінуўшы ўсе сілы на выпуск Blu-ray дыскаў.
У канцы 2007 года кампанія набыла ў TDK права на выкарыстанне назвы пры вытворчасці магнітных стужак, аптычных і дыскавых назапашвальнікаў, аксесуараў.
Станам на 2012 год TDK выпускала шырокі спектр носьбітаў інфармацыі: магнітных, аптычных і USB-назапашвальнікаў. Таксама кампанія выпускала навушнікі для праслухоўвання музыкі і гарнітуры для мабільных прылад.
З 2000-х гадоў TDK спецыялізуецца на распрацоўцы, вытворчасці і продажы электронных кампанентаў, элементаў цвёрдых дыскаў, а таксама блокаў сілкавання.
Прадукцыя кампаніі
Крыніцы
Спасылкі
Музей гісторыі кампаніі
Катэгорыя:Кампаніі Японіі