Аляксе́й Алякса́ндравіч Азнабі́шын ( — 1929, Чэхаславакія) — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч, член IV Дзяржаўнай думы ад Гродзенскай губерні, гродзенскі віцэ-губернатар. У 1919 годзе ўваходзіў у склад дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі на Парыжскай мірнай канферэнцыі.

Біяграфія Паходзіў з патомных дваран Гродзенскай губерні. З'яўляўся буйным землеўласнікам у сваёй губерні, дзе валодаў 539 дзесяцінамі зямлі. У 1890 годзе скончыў Імператарскае вучылішча правазнаўства з чынам IX класа Табеля аб рангах. Пасля вучобы служыў у Міністэрстве юстыцыі, дзе займаў пасады памочніка справавода, а пазней — гарадскога суддзі ў горадзе Белым Смаленскай губерні.

Актыўна займаўся сельскай гаспадаркай і грамадскай дзейнасцю. Абіраўся міравым суддзёй Рэжыцкай акругі Віцебскай губерні і ганаровым міравым суддзёй Гродзенскага павета. Таксама ў 1901—1905 гадах займаў пасаду гродзенскага павятовага прадвадзіцеля дваранстваСяргей Токць. Спісы маршалкаў шляхты Гарадзенскан губерні ў XIX ст. (паводле Люцыяна Шчукі). // Герольд Litherland.- № 3-4 (3) — Горадня, 2001. У 1905—1906 гадах займаў пасаду гродзенскага віцэ-губернатара. За час службы даслужыўся да чыну стацкага саветніка і атрымаў прыдворнае званне камер-юнкера.

Палітычная дзейнасць У 1912 годзе быў абраны ў члены Дзяржаўнай думы IV склікання ад з'езда землеўласнікаў Гродзенскай губерні. У расійскім парламенце ўваходзіў у фракцыю нацыяналістаў і памяркоўна-правых. Выконваў абавязкі таварыша старшыні камісіі па судовых рэформах і старшыні камісіі па паляванні. Таксама з'яўляўся членам шэрагу парламенцкіх камісій: па мясцовым самакіраванні, аб абавязковым праве, шляхоў зносін і бюджэтнай.

Падчас Першай сусветнай вайны выконваў абавязкі ўпаўнаважанага 30-га перадавога санітарна-харчовага атрада Усерасійскага земскага саюза. У 1916 годзе знаходзіўся за мяжой у складзе парламенцкай дэлегацыі. Падчас Лютаўскай рэвалюцыі, 1 сакавіка 1917 года, Аляксей Азнабішын асабіста паведаміў старшыні Думы М. В. Радзянку, што спачувае рэвалюцыі, пасля чаго перайшоў у фракцыю цэнтра.

Эміграцыя і ўдзел у мірнай канферэнцыі Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі эміграваў з Расіі. У 1919 годзе па ўласнай просьбе быў уключаны ў склад дэлегацыі БНР на Парыжскую мірнай канферэнцыі ў якасці прадстаўніка ад Гродзеншчыны.

Нягледзячы на фармальны ўдзел у беларускай дэлегацыі, А. Азнабішын быў значна больш звязаны з расійскімі эмігранцкімі коламі. Ён сімпатызаваў расійскім манархістам і ўраду Аляксандра Калчака, ставячыся да ідэі беларускай незалежнасці з відавочным скептыцызмам. У канцы 1919 года, калі ў Парыжы з'явіўся А. Бахановіч, які імкнуўся атрымаць сімпатыі беларусаў да аднаўлення Расіі ў былых межах, Азнабішын вырашыў прадстаўляць яго «Часовы беларускі ўрад», створаны ў Адэсе, пры гэтым адначасова не адмаўляючыся ад працы і ў дэлегацыі БНР. Прэм'ер БНР Антон Луцкевіч слушна падазраваў, што Азнабішын таемна супрацоўнічае з урадам Калчака і выкарыстоўвае беларускую дэлегацыю ў расійскіх інтарэсах.

Заставаўся нежанатым. Памёр у 1929 годзе ў Чэхаславакіі. Пакінуў пасля сябе кнігу ўспамінаў, якая пабачыла свет у 1927 годзе ў Францыі.

Бібліяграфія Ознобишин A. A. Воспоминания члена IV-й Государственной думы. — Париж, 1927.

Крыніцы

Літаратура

Государственная дума Российской империи: 1906—1917. — Москва: РОССПЭН, 2008.

Аляксей Аляксандравіч Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі IV склікання Катэгорыя:Палітыкі Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага вучылішча правазнаўства Катэгорыя:Руская эміграцыя ў Чэхаславакіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1869 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1929 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Чэхаславакіі