Эн Бакстэр (, , Мічыган-Сіці, Індыяна — , Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская актрыса, зорка галівудскіх фільмаў, брадвейскіх пастановак і тэлесерыялаў. Лаўрэат прэміі «Оскар» і «Залаты глобус», таксама была намінаваная на прэмію «Эмі».
Бакстэр навучалася акцёрскаму майстэрству ў Марыі Успенскай, і мела невялікі сцэнічны досвед, перш чым дэбютаваць у фільме «Прэжка з дваццаці мулаў» (1940). Падпісала кантракт з кінастудыяй «20th Century Fox», але была арандаваная «RKO Pictures» для ролі ў фільме Орсана Уэлса «Цудоўныя Эмберсаны» (1942), які стаў адным з першых значных фільмаў у яе кар’еры. У 1947 годзе яна выйграла прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў фільме «Лязо брытвы» (1946), за ролю ветранай Сафі Мак-Дональд. У 1951 годзе яна была намінаваная на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю ў фільме «Усё пра Еву» (1950). Яна працавала з некалькімі з найвялікшых рэжысёраў Галівуду, у тым ліку з Альфрэдам Хічкакам у фільме «Я спавядаюся» (1953), з Фрыцам Лангам у фільме «Сіняя гардзення» (1953) і з Сесілем Дэмілем у фільме «Дзесяць запаведзяў».
Катэгорыя:Актрысы ЗША