Віда́ўцішкі, таксама Відаўці́шкес () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Судэрвенскай сянюніі.
Гісторыя У XIX і ў пачатку XX стагоддзя Відаўцішкі (існавалі як вёска і засценак) знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні, уваходзілі ў Рэшанскую воласць. Сучасная вёска таксама ўключае ў сябе тэрыторыю былога засценка Герала ().
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Відаўцішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года паселішча ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. У 1922—1939 гадах яно знаходзілася ў складзе гміны Рэша Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Паводле перапісу 1931 года, у вёсцы пражывалі 82 чалавекі (13 дамоў), а ў засценку — 124 чалавекі (22 дамы).
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года вёска была занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Відаўцішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года знаходзіліся ў складзе Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах тэрыторыя знаходзілася пад акупацыяй Германіі. З 1990 года Відаўцішкі ўваходзяць у склад незалежнай Літвы.
Насельніцтва Дынаміка колькасці насельніцтва Відаўцішак паказвае на яго паступовае зніжэнне на працягу XX і пачатку XXI стагоддзяў.
Моўная сітуацыя Разам з іншымі паселішчамі ваколіц Вільні вёска размешчана ў арэале гістарычнага бытавання беларускіх гаворак, якія сфарміраваліся на беларуска-літоўскім моўным памежжы. У 1977 годзе Відаўцішкі сталі адным з пунктаў маштабнай беларуска-літоўска-латышскай дыялекталагічнай экспедыцыі па даследаванні беларускіх гаворак у Літоўскай ССР, вынікі якой увайшлі ў пяцітомны «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча».
Паводле даследаванняў польскага славіста Міраслава Янковяка, мясцовая беларуская гаворка (якую жыхары называюць «простай мовай») на працягу апошніх дзесяцігоддзяў паступова саступае месца польскай, а таксама рускай і літоўскай мовам. Сёння яна захоўваецца пераважна сярод жыхароў старэйшага пакалення.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна Катэгорыя:Судэрвенская сянюнія