Андрэй Іванавіч Дзянісаў (нар. 3 кастрычніка 1952, Харкаў, УССР, СССР) — расійскі дыпламат. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы (2013—2022). Член Прэзідыума Расійскай рады па міжнародных справах (2011). Надзвычайны і паўнамоцны пасол (2003). Заслужаны работнік дыпламатычнай службы Расійскай Федэрацыі (2005). Сенатар Расійскай Федэрацыі (з 2022 года), першы намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах. Намеснік старшыні Таварыства расійска-кітайскага сяброўства (з 2022 года).
З-за ўварвання Расіі ва Украіну знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі ўсіх краін Еўрасаюза і Швейцарыі.