Ярылаўка () — вёска ў Польшчы, размешчаная ў Падляскім ваяводстве, у Беластоцкім павеце, у гміне Гродэк.
Апісанне І ў расійскі і ў міжваенны перыяд Ярылаўка — вёска і маёнтак (роду Каменскіх Jaryłówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. Warszawa, 1902. — S. 8., з якога паходзіў Антоні Каменскі)Piotr Bajko, Kamieński Antoni (1860-1933) // Encyklopedia Puszczy Białowieskiej — знаходзілася ў Гродзенскім павеце, у гміне Вялікая Бераставіца, г.зн. і гмінны і павятовы цэнтр знаходзіліся на сучаснай тэрыторыі Беларусі.
Паводле перапісу насельніцтва 1921 года, тут пражывала 35 чалавек, усе яны былі праваслаўнымі і заяўлялі пра беларускую нацыянальнасць. Тут было 7 жылых будынкаў.
У 1975—1998 гадах вёска адміністрацыйна належала да Беластоцкага ваяводства.
Праваслаўныя жыхары вёскі належаць да прыходу царквы Святога апостала Іаана Багаслова ў Мастаўлянах Kalendarz Prawosławny 2021, Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, ISSN 1425—2171, s. 185.
У 1945—1956 гадах у Ярылаўцы знаходзілася вартавая застава памежных войск (WOP) Jaryłówka. Szef MON podziękował żołnierzom służącym na granicy z Białorusią. podlaskie24.pl (15 жніўня 2023). .
Помнікі Cядзібны парк, XVIII—XX стст., рэгістрацыйны нумар: 742 ад 19.12.1991 г.Rejestr zabytków nieruchomych – województwo podlaskie [online], Narodowy Instytut Dziedzictwa, 31 grudnia 2025.
Вядомыя асобы
У вёсцы нарадзілася гісторык і беларусістка Алена Глагоўская (1959) і (паводле адной з версій) мастак Антоні Каменскі (1860).
Зноскі Катэгорыя:Грудак (гміна)