Ян Гундльфінгер (, ; , Баварыя — пасля 1750) — мастак, манах-езуіт. Адзін з майстроў насценнага і станковага жывапісу перыяду барока, які актыўна дзейнічаў у розных гарадах Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай у першай палове XVIII стагоддзя.
Біяграфія і творчасць Паходзіў з Баварыі. Чытаў і пісаў па-нямецку, але па-польску размаўляў слаба. 1 чэрвеня 1731 года ўступіў у ордэн езуітаў у Вільні. Пасля заканчэння навіцыяту застаўся працаваць у горадзе пры касцёлах як мастак-дэкарататар.
У 1733—1738 гадах Ян Гундльфінгер працаваў над дэкарацыямі ў віленскім касцёле Святога Рафала і пры мясцовым езуіцкім калегіуме. Для бакавых алтароў касцёла ён напісаў карціны «Арханёлы Міхал і Гаўрыіл», «Анёл-ахоўнік», «Святы Ігнацій Лаёла» і «Святы Францыск Ксаверый». Таксама ён аздобіў насценнымі роспісамі рэфекторый (1733) і калідор калегіума (1735). У 1738—1739 гадах мастак працаваў над аздабленнем галоўнага езуіцкага храма горада — касцёла Святога Казіміра.
У далейшым мастак шмат перасоўваўся па езуіцкіх калегіумах і рэзідэнцыях Рэчы Паспалітай. У 1740—1742 гадах ён працаваў у езуіцкім калегіуме ў Нясвіжы, у 1742—1744 гадах — у Пултуску, у 1744—1747 гадах — у Дынабургу, а з 1747 па 1750 год — у Крожах на Жамойці.
Пасля 1750 года Ян Гундльфінгер выйшаў з ордэна езуітаў. Яго далейшы лёс невядомы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся 25 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1703 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баварыі Катэгорыя:Памерлі ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Мастакі Беларусі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Літвы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Езуіты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Езуіты Літвы Катэгорыя:Езуіты Латвіі