«Аль-Мукатам» — егіпецкая газета, якая выдавалася ў Каіры ў 1888—1952 гадах. Да моманту свайго закрыцця ўладамі ў 1954 годзе выданне лічылася адным з найбольш уплывовых у краіне. Сваю назву газета атрымала ў гонар горнага храбта, што месціцца непадалёк ад егіпецкай сталіцы.

Гісторыя Першы нумар «Аль-Мукатама» пабачыў свет 18 красавіка 1888 года. Яе стваральнікамі выступілі трое хрысціян: Фарыс Німр, Халіл Табет і Антон Наджыб Матар. Выхад газеты падтрымаў Лорд Кромер, які на той час з’яўляўся брытанскім адміністратарам у Егіпце. Да 14 лютага 1889 года рэдакцыя выпусціла ўсяго тры нумары, пасля чаго газета пачала выходзіць штодня. Выданне мела шчыльныя сувязі з колам аўтараў часопіса «Аль-Муктатаф». Заснавальнікамі апошняга былі выхадцы з Сірыі — хрысціяне Фарыс Німр, Якуб Саруф і Шахін Макарыус. Акрамя таго, Макарыус у 1885—1896 гадах выдаваў у Каіры масонскі часопіс «Аль-Латаіф». Фарыс Німр займаў пасаду галоўнага рэдактара «Аль-Мукатама» ад моманту стварэння і да самай смерці ў 1951 годзе, курыруючы палітычны кірунак газеты. У раннія гады за навуковую тэматыку выдання адказваў Якуб Саруф.

У 1893 годзе ў Аль-Мукатама было каля 3000 падпісчыкаў. У 1897 годзе іх было амаль шэсць тысяч, як ў «Аль-Ахрам» і «Аль-Муайяд». Апошні нумар газеты выйшаў 11 лістапада 1952 года. Потым яна ужо была забароненая міністрам нацыянальнага кіраўніцтва на чале з Салахам Салемам 26 мая 1954 года.

Змест і палітычная пазіцыя Першапачаткова газета публікавала навіны ў аснове якіх быў пераклад тэлеграфных паведамленняў, якія дасылалі інфармацыйныя агенцтвы, такія як Reuters і Havas. Аль-Мукатам была першай егіпецкай газетай, якая атрымала гэтыя паведамленні ад вядучых інфармацыйных агенцтваў. Таксама адзін з рэдактараў брытанскай штодзённай газеты Daily Mail быў яе лонданскім карэспандэнтам. З 28 чэрвеня 1895 г. па 9 лютага 1896 г. выходзіла праца Мухамада Аль-Мувайліхі пад назвай Ма Хуналік. Падчас брытанскай акупацыі Егіпта паміж 1892 і 1914 гадамі Аль-Мукатам прытрымлівалася прабрытанскай палітычнай пазіцыі, ад чаго газета падвяргалася частай крытыцы. Часткова былі абвінавачванні ў тым, што яна фінансуецца брытанскімі ўладамі. З-за гэтай крытыкі існавала напружанасць паміж Аль-Мукатам і іншай каірскай газетай «Аль-Муайяд», якая падтрымлівала незалежнасць Егіпта. Група пад кіраўніцтвам Мустафы Каміля (аўтар часопіса Аль-Муайяд) атакавала офісы часопіса Аль-Мукатам. Выдаўцы Аль-Мукатам часта падвяргаліся высмейванню з боку палітычнага сатырычнага часопіса Аль-Сіяса Аль-Мусавара. Аль-Мукаттам і Аль-Ахрам, якія займалі праасманскую пазіцыю, таксама сталі апанентамі з 1889 года.

Аль-Мукатам таксама падтрымлівала яшчэ адну падзею, якая выклікала крытыку — міграцыя габрэяў у Палесціну. У 1911 годзе сіянісцкі актывіст Нісім Малул пачаў працаваць карэспандэнтам Аль-Мукатама ў Хайфе. У газеце была рэгулярная калонка пра Палесціну, рэдактар якой быў ананімным, а ў артыкулаў быў подпіс «старэйшага сіяніста». Палестынскі сацыёлаг і пісьменнік Салім Тамары, сцвярджае, што рэдактарам калонкі мог быць Шымон Моял, пісьменнік і сіяніст, ураджэнец Яфы. Калі брытанскае кіраванне ў Егіпце скончылася ў 1914 годзе, Аль-Мукатам амаль адразу стаў вядомы за сваю высакаякасную журналістыку і рэфарматарскую пазіцыю. Яны былі першымі з арабскіх газет, хто апублікавала тэкст Дэкларацыі Бальфура 10 лістапада 1917 г.

На старонках Аль-Мукатама часта з’яўляліся крытычныя выпады ў бок саудаўскага лідара Ібн Сауда каля 1920-х гадоў. Для яго іх выпады былі немалой праблемай, таму ў 1924 г. ён заснаваў у Мецы газету Ум Аль-Кура, каб супрацьстаяць негатыўнай прапагандзе Аль-Мукатама. Уолтэр Смарт, які быў зяць Німра і супрацоўнік брытанскага пасольства, публікаваў у газеце шмат панарабісцкіх артыкулаў пачыная з 1930-х гадоў. Газета была сярод выданняў, якія адзначалі завяршэнне будаўніцтва казармаў зоны Суэцкага канала ў сакавіку 1939 года, чаго патрабавалі брытанскія ўлады. Да канца свайго існавання Аль-Мукатам меў незалежны рэдакцыйны падыход к навінам.

Крыніцы

Катэгорыя:Культура Егіпта