Катастрофа Ан-26 у Крыме — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 31 сакавіка 2026 года. Ваенна-транспартны самалёт Ан-26, які належаў паветрана-касмічным сілам Расіі, здзяйсняў планавы пералёт над Крымскім паўвостравам калі каля 18:00 з ім была страчана сувязь у раёне сяла Куйбышава Бахчысарайскага раёна.
Паводле інфармацыі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі, на борце знаходзіліся 30 чалавек (сем членаў экіпажа і 23 пасажыры), у тым ліку вайскоўцы Паўночнага флота. Да пошукава-выратавальнай аперацыі былі прыцягнутыя мясцовыя экстранныя службы і сілы Паўднёвай ваеннай акругі. Пошукі абцяжарваліся рэльефам мясцовасці з горнымі ўчасткамі. У ноч на 1 красавіка Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі абвясціла аб выяўленні месца крушэння і гібелі ўсіх, хто быў на борце. Па заяве ведамства, паражальнага ўздзеяння па паветраным судне не было, а папярэдняя прычына — тэхнічная няспраўнасць. Інфармацыйнае агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу сцвярджала, што «самалёт урэзаўся ў скалу».
Ваенныя следчыя органы СК РФ распачалі крымінальную справу аб парушэнні правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх (артыкул 351 КК РФ).
Сярод загінулых — генерал-лейтэнант і былы камандзір змешанага авіяцыйнага корпуса Паўночнага флота Аляксандр Атрошчанка.
Крыніцы
Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні 2026 года Катэгорыя:Падзеі 31 сакавіка Катэгорыя:Сакавік 2026 года Катэгорыя:2016 год у Расіі