Каланіяльная імперыя — гэта дзяржава, якая займаецца каланізацыяй, стварае або падтрымлівае калоніі, прасякнутыя нейкай формай каланіяльнасці, каланіялізму і імперыялізма. Такія дзяржавы могуць пашырацца як на сумежныя тэрыторыі, так і за мора. Каланіяльныя імперыі могуць ствараць калоніі на чужых землях у форме пасяленняў (калоній, асад, слабод) дзеля жыцця ўласнага і лаяльнага метраполіі насельніцтва, а могуць рознымі спосабамі. ствараць выгодныя сабе нераўнапраўныя адносіны з тубыльскім насельніцтвам і палітычнымі структурамі - каланіялізм.
Фінікійцы, грэкі, персы, кітайцы, Рымская імперыя ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і Азіі і іншыя дзяржавы да экспансіі еўрапейскіх дзяржаў ранняга Новага часу стваралі імперыі сілай - заваёўваючы і бяручы іх пад кантроль каланізуючы тэрыторыі сваім населльніцвам, гарнізонамі, бюракратыяй, культурай. Аднак ступень камунікацыі, механізмы кантроля і пранікнення улады у жыцце грамадстваў Старажытнага свету быў меньшым, чым гэта дазволілі зрабіць тэхналогіі Новага часу. Мадэрныя каланіяльныя імперыі ўпершыню ўзніклі за 15 стагоддзе. Гэта адбылося падчас гонкі Эры Вялікіх Геаграфічных адкрыццяў, паміж найбольш развітымі еўрапейскімі марскімі дзяржавамі таго часу - Партугаліяй і Іспаніяй. Першапачатковым імпульсам стварэння гэтых і наступных разрозненых марскіх імперый быў гандаль, абумоўлены працягам вайсковага (шляхецкага) экспансіянізма пасля Рэканкісты, новымі ідэямі і капіталізмам, які рос з еўрапейскага Адраджэння. Амаль адразу пры пасярэдніцтве папства былі заключаны пагадненні аб падзеле свету паміж Гішпаніяй і Партугаліяй ў 1479, 1493 і 1494 гадах. Яшчэ адной крыніцай еўрапейскага імперыялізма была гандлёвая канкурэнцыя паміж еўрапейскімі хрысціянамі: спачатку іберыйцаў з генуэзцаімі і веніцыянцамі, а потым еўрапейцаў з асманскімі мусульманамі. Асабліва вострай яна стала ў 15 ст., калі туркі захапілі Канстцінопаль і пачалі замыкаць гандль на поўдні Міжземнамор'я, што прымусілі іспанцаў і партугальцаў шукаць новыя гандлёвыя шляхі ў Індыю і, у меншай ступені, у Кітай.
Нягледзячы на тое, што калоніі існавалі ў класічнай старажытнасці, прынамсі фінікійцаў і старажытных грэкаў, якія такім чынам засялілі шматлікія астравы і ўзбярэжжы Міжземнага мора, гэтыя калоніі адразу былі палітычна незалежнымі ад гарадоў-дзяржаў, з якіх яны ўзніклі, і таму не ўяўлялі сабой каланіяльнай імперыі у сучасным разуменні. Полісная парадыгма кантролю над тэрыторыяй змянілася у часы Пталамееўскай, Селеўкідскай і Рымскай імперый. Каланісты, атрымлівалі землю дзякуючы і дзеля забеспячэння службы ў войску, пачалі прадстаўляць і ажыццяўлялі волю метраполіі або сваіх непасрэдных ваенных правадыроў - імператараў на месцы ў правінцыі.
Еўрапейскія краіны эпохі Новага Часу, якія стварылі каланіяльныя імперыі — гэта Вялікабрытанія, Іспанія, Партугалія, Італія, Нідэрланды, Францыя, Германія, Бельгія, Расея. Характэранй рысай першай хвалі імперыялізму было тое, што панаванне базавалася на вайсковым кантролі еўрапейскіх рангавых імперый над скароннай тэрыторыяй і нераўнапраўных стасунках метраполій з элітамі карэнных народаў (князямі, султанамі, махараджамі і гд.) Мясцовыя эліты Афрыкі і Азіі былі асноўным рухавіком, пры падтрымцы невялікіх еўрапейскіх экспедыцыйных сілаў і флота яны праводзілі уладу і інтарэсы метраполіі на месцах. Напрыклад, лавілі і прадавалі палонных ў рабы, пастаўлялі кабальных працаўнікоў, набывалі тавары па завышаных коштах ў вызначаных кампаній і інш. Больш дробныя і меньш удалыя спробы у эпоху Новага часу стварыць каланіяльныя імперыі зрабілі Швецыя, Данія, Аўстра-Венгрыя, Курляндыя, Рэч Паспалітая. Да не еўрапейскіх каланіяльных імперый даследчыкі адносяць ЗША, Японскую, Асманскую і старажытныя імерыі: Кітай, Персію, Эфіопію, Арабскія халіфаты і інш. .
Пасля першай хвалі вызваленчых рэвалюцый Амерыканскіх калоній і сканчэння вялікіх войнаў у Еўропе, у сяр. 19 ст. пачалася Другая хваля імперыяльнай экспансіі. Яна хутка і паспяхова разгарнулася у першую чаргу ў выніку навукова-тэхналагічнага прагрэсу на Захадзе (паравыя потым унутранага спальвання рухавікі, чыгунка, параходы, наразная стралковая і артылерыйская, тэлеграф, радыё, друк, масавая адукацыя). Абмен інфармацыяй, стварэнне сэнсаў, дастаўка грузаў і людзей сталі ў разы больш хуткімі і якаснымі. Улада над жыццем уласнага і каланізуемага насельніцтва перайшла на ўзровень аператыўнага ўплыву на штодзенныя практыкі сродкамі простага і ўскоснага кантролю. Еўрапейцы за некалькі дзесяцігоддяў перашлі ад прысутнасці ў невялікіх умацаваных пунктах і тэрыторыях на ўзбярэжжах да пераняцця ўлады і панавання над цэлымі кантынентамі. У выніку каланіяльнага падзелу Афрыкі да другой сусетнай вайны ўвесь кантынент апынуўся пад уладай і эксплуатацыяй еўрапейскіх каланіяльных імперый. Індыя, Індакітай, Кітай, Арабскія краіны таксама былі пастаўленыя пад кантроль. На мяжы ХХ ст. ў гонку па каланізацыі і стварэння ўласных імперый уключыліся ЗША і Японія. Практыкі простага вайсковага кантролю і засялення чужых тэрыторый насельніцтвам метраполій, або залежным ад яго, практыкуюцца і сёння, хаця ў значна меншай ступені і найменьш развітымі краінамі (гл. Неакаланіялізм).
Еўрапейскія каланіяльныя імперыі Пад кіраўніцтвам Генрыха Марахода (уласн. Навігатара) Партугалія пачала ствараць першую глабальную гандлёвую сетку і адну з першых каланіяльных імперый Powell, Philip Wayne ([1991?]). Árbol de odio: la leyenda negra y sus consecuencias en las relaciones entre Estados Unidos y el mundo hispánico. Ediciones Iris de Paz. . OCLC 55157841. Іх імперыя распаўсюдзілася на велізарную колькасць тэрыторый па ўсім свеце (асабліва ў адзін час у XVI стагоддзі), якія цяпер з'яўляюцца часткай 60 розных суверэнных дзяржаў . Партугалія у пэўны час кантралявала Бразілію, сучасны Уругвай і некаторыя рыбалоўныя парты на поўначы Амерыкі; Анголу, Мазамбік, Партугальскую Гвінею і Сан-Тамэ і Прынсіпі ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары; гарады, крэпасці або тэрыторыі на ўсіх азіяцкіх субкантынентах - Маскат, Ормус і Бахрэйн у Персідскім заліве; Гоа, Бамбей, Даман і Дыў у Індыі; Партугальскі Цэйлон; Малака, базы ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Акіяніі - Макасар, Солор, Банда, Амбон і іншыя на Малукскіх астравах, Партугальскі Тымор; і перавалачныя базы Макаа і анклаў Дэдзіма (Нагасакі) ва Усходняй Азіі, сярод іншых больш меньш доўгатэрміновых або кароткачасовых уладанняў.
Падчас свайго Залатога перыяду Іспанская імперыя валодала Мексікай, Паўднёвай Амерыкай, Філіпінамі, усёй паўднёвай Італіяй, участкам тэрыторый ад Міланскага герцагства да Нідэрландаў, Люксембурга і Бельгіі, часткай Бургундыі. Яна мела шматлікія каланіяльныя паселішчы ў Амерыцы, Афрыцы і Азіі. Уладанні ў Еўропе, Афрыцы, Атлантычным акіяне, Амерыцы, Ціхім акіяне і Усходняй Азіі апраўдалі глабальную прысутнасць Іспанскай імперыі - ўніверсалізм Габсбургаў. З 1580 па 1640 год Партугальская імперыя і Іспанская імперыя былі аб'яднаны ў асабістай уніі сваіх манархаў Габсбургаў у перыяд Іберыйскай уніі, але пад кіраўніцтвам вышэйшага Мадрыдскага ўрада захоўваліся іх асобныя адміністрацыі.
Наступныя каланіяльныя імперыі заклалі Англія, Нідэрланды і Францыя. На працягу 19-га і пачатку 20-га стагоддзя, дзякуючы сваёй тэхналагічнай і марской перавазе, Брытанская імперыя паступова пашыралася і стала найбуйнейшай імперыяй у гісторыі чалавецтва; на піку свайго росквіту яна кіравала больш чым чвэрцю сушы Зямлі і 24% насельніцтва. Роля Вялікабрытаніі як глабальнага гегемона ў гэты час адкрыла стагоддзе «Брытанскага свету». Брытанская дамінацыя ў свеце працягвалася з канца Французскай рэвалюцыі і Напалеонаўскіх войнаў да пачатку Першай сусветнай вайны. Падчас Другой імперыяльнай хвалі на мяжы ХІХ - ХХ ст. Бельгія, Італія і Германія таксама пабудавалі свае каланіяльныя імперыі ў Афрыцы, у той час як Японія пачала ўгрызацца ў былыя кітайскія ўладанні пасля таго, як завяршыла ўласную мадэрнізацыю.
"Класічная" каланіяльная сістэма і імперыялізм канчаткова развалілася ў ходзе дэкаланізацыі пасля другой сусветнай вайны. На яго змену прыйшоў "Новы імперыялізм".
Спасылкі
Катэгорыя:Каланіяльныя імперыі Катэгорыя:Імперыі Катэгорыя:Метраполіі Катэгорыя:Каланіялізм пасяленцаў у Азіі Катэгорыя:Гісторыя Новага часу Катэгорыя:Мадэрн Катэгорыя:Імперыялізм Катэгорыя:Каланіялізм