Фарыс Німр (; ) – ліванскі журналіст і інтэлектуал. Быў сузаснавальнікам газеты «Аль-Мукатам», якая выдавалася ў Каіры і мела прабрытанскую арыентацыю.

Раннія гады і адукацыя Нарадзіўся ў 1856 годзе у Хасбаі (Асманская імперыя) ў сям'і пратэстантаў. Падчас хрысціянскага пагрому загінуў бацька Фарыса, а сям’я была вымушана пераехаць у Бейрут, а пазней у Іерусалім. У 1868 годзе яны вярнуліся ў Хасбаю.

У 1874 годзе скончыў Сірыйскі каледж у Бейруце. Працаваў у абсерваторыі Ліі пад кіраўніцтвам доктара Карнеліуса Ван Дайка. У 1890 годзе атрымаў доктарскую ступень па філасофіі ў Нью-Ёркскім універсітэце.

Кар'ера і дзейнасць Пасля вучобы працаваў у Амерыканскім каледжы ў Бейруце, дзе выкладаў хімію. Быў членам арганізацыі вольных масонаў. У 1876 годзе разам з Якубам Саруфам заснаваў у Бейруце штомесячны арабскі навукова-папулярны часопіс «Аль-Муктатаф». У канцы 1884 года яны пераехалі ў Каір, дзе працягнулі выдавецкую дзейнасць.

Фарыс Німр, разам з Якубам Саруфам і Шахінам Макар'юсам заснавалі ў Каіры арабскую штодзённую газету «Аль-Мукатам». Быў членам егіпецкага сената і членам Сірыйскага Камітэта па Дабрабыту (з 1918 года). Сярод іншых членаў камітэта былі Хаккі аль-Азм, Рафік аль-Азм, Сулейман Насіф і Фаўзі аль-Бакры.

Асабістае жыццё і смерць Кэці, якая была дачкой Німра, выйшла замуж за гісторыка і пісьменніка Джоджа Антоніўса. Другая дачка, Эмі, заручылася з брытанскім дыпламатам Уолтэрам Смартам. Купец і заснавальнік часопіса «Аль-Латаіф» Шахін Макарыя ажаніўся з сястрой Німра, Мар'ям.

Памёр у 1951 годзе ў Каіры.

Крыніцы

Катэгорыя:Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта Катэгорыя:Памерлі ў 1951 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1856 годзе