Вольга Лукінічна Калоша () — беларуская калгасніца. Герой Сацыялістычнай Працы (1965).
Біяграфія Нарадзілася 12 студзеня (паводле іншых звестак, 2 красавіка) 1910 года ў в. Лукі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер — Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці).
Да 1939 года парабкавала ў гаспадарцы ў абшарніка.
Разам са старэйшым братам была ўдзельніцай падпольнага руху, захоўвала і расклейвала агітацыйныя ўлёткі.
Пасля таго як у Луках стварылі калгас, у ліку першых уступіла ў яго.
Падчас нямецкай акупацыі жыла ў Луках.
З 1949 года працавала ў калгасе, пазней стала свінаркай. У 1954 годзе ўзначаліла звяно, якое вырошчвала цукровыя буракі і кукурузу.
У 1959 годзе перайшла з перадавой брыгады ў адсталую і хутка вывела яе ў перадавыя, якая з гектара збірала 9-11 цэнтнераў насення і 10-14 цэнтнераў ільновалакна.
31 снежня 1965 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за поспехі, дасягнутыя ў павышэнні ўраджайнасці, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак цукровых буракоў, удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Да 1969 года працягвала працаваць звеннявой. На базе звяна Калошы правялі звыш 80 семінараў для павышэння кваліфікацыі льнаводаў Карэліцкага раёна і Гродзенскай вобласці. Неаднаразова навучала льнаводаў у калгасах Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
Была дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, дэлегатам XXVI з’езда Камуністычнай партыі Беларусі.
Жыла ў Луках. Апошнія гады правяла ў Мінску.
Памерла 5 лістапада 2000 года.
Узнагароды Медаль «За працоўную доблесць» (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1965), ордэн Леніна (1965), медаль «Серп і Молат» (1965).
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Звеннявыя калгасаў