«Шуфлядка пісьменніка» () — супольнасць беларускіх пісьменнікаў-фантастаў.

Мінуўшчына Ініцыятарамі згуртавання сталі Кацярына Стрынгель, Алена Кучынская і Ніка Айкан, знаёмыя з пісьменніцкіх курсаў. На іх думку, у Беларусі неставала аб’яднання для пісьменнікаў у жанры фантастыкі і фэнтэзі. За мэту было таксама пастаўлена дапамагаць маладым аўтарам, навучаць іх і прасоўваць у выдавецтвы. Такім чынам, напачатку таварыства ўключала 12 чалавек.

У 2024 годзе аб’яднанне ў супрацы з кнігарняй «Oz» выдала калектыўны зборнік «(Не)чистый Минск» (). З улікам перавыданняў на 2026 год была прададзена 21 тыс. асобнікаў гэтай кнігі.

На сакавік 2026 года «Шуфлядка пісьменніка» гуртавала 250 творцаў. Сябрамі супольнасці маглі стаць беларусы або жыхары Беларусі, якія дасягнулі 18 гадоў.

Крытыка Прадстаўнікі таварыства адзначалі, што «Шуфлядку пісьменніка» крытыкавалі за адсутнасць у іхніх выданнях аўтараў-мужчынаў, а таксама за рускую мову ў творчасці. Апошняе стала штуршком да выдання беларускамоўных перакладаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Шуфлядка пісьменніка Катэгорыя:Літаратурныя аб’яднанні Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2024 годзе Катэгорыя:2024 год у Беларусі