Ліша́й — агульная назва некаторых хвароб скуры з дробным свярбячым сыпам, а таксама шматзначны тэрмін.

Медыцына Апяразвальны лішай (апяразвальны герпес) — вострая інфекцыйная хвароба з пашкоджаннем нервовай сістэмы і скуры. Вотруб’епадобны лішай (разнакаляровы лішай) — мікозная хвароба скуры чалавека. Воўчы лішай — захворванне скуры. Лускаваты лішай (псарыяз) — хранічная незаразная хвароба скуры, слізістых абалонак, пазногцяў і суставаў. Мокнучы лішай — неінфекцыйнае захворванне скуры (экзэма). Раз'ядальны лішай — захворванне скуры. Ружовы лішай — інфекцыйна-алергічнае захворванне скуры. Стрыгучы лішай — грыбковае захворванне скуры (трыхафітыя і мікраспарыя). Чырвоны плоскі лішай — захворванне скуры.

Біялогія Лішай — тое ж, што і лішайнік; арганізм, які складаецца з грыба і водарасці.

Крыніцы