Пункт Кюры — тэмпература фазавага пераходу, звязаная са скачкападобнымі зменамі сіметрыі магнітных або электрычных уласцівасцей рэчыва. Пры тэмпературах, больш высокіх за пункт Кюры, ферамагнетыкі і сегнетаэлектрыкі страчваюць свае спецыфічныя ўласцівасці і пераўтвараюцца ў парамагнетыкі і звычайныя дыэлектрыкі адпаведна (пункт Кюры ў антыферамагнетыкаў называецца пунктам Нееля). Названы ў гонар П.Кюры, які вывучаў такі пераход у ферамагнетыках. Літаратура
Катэгорыя:Тэмпература