Марк Канстанцінавіч Азадоўскі (; ) — расійскі фалькларыст, этнограф, літаратуразнавец. Біяграфія Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1913). Даследаваў праблемы казказнаўства, асобныя жанры фальклору («Ленскія галашэнні», 1922; «Верхняленскія казкі», 1938), сувязь вуснай народнай творчасці і літаратуры («Руская казка», т. 1—2, 1932; «Артыкулы па літаратуры і фальклоры», 1960, і інш.). Найбольш значная праца «Гісторыя рускай фалькларыстыкі» (т. 1—2, 1958—63) змяшчае факты з гісторыі збірання і вывучэння беларускай народнай творчасці. Беларускі фальклорны матэрыял выкарыстаў у каментарыях да складзенага ім зборніка «Народныя казкі пра бога, святых і папоў: Рускія, беларускія і ўкраінскія» (1963). Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Фалькларысты Расіі