Дзмітрый Пятровіч Азнабішын (; ) — рускі паэт.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэцкі пансіён (1824). У 1827 годзе заснаваў (з Сямёнам Раічам) альманах «Северная лира». Першыя арыгінальныя і перакладныя вершы і аповесці друкаваў у альманахах і часопісах «Вестник Европы», «Северные цветы», «Отечественные записки». Любоўную і пейзажную лірыку ствараў пад уплывам паэзіі Усходу: зборнікі «Селам, або Мова кветак» і «Гінекіён» (1830), «Сізіф і смерць» (1871). Перакладаў на рускую мову творы Хафіза, Нізамі, Саадзі, заходнееўрапейскіх паэтаў. Склаў першы персідска-рускі слоўнік, зборнік матэрыялаў (у 2 тамах) па сялянскай рэформе 1861. Збіраў фальклор народаў Паволжа.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Расіі