Метчык, Мятчук. С. 58, Вінтаўнік — прылада для наразання ўнутраных ў папярэдне прасвідраваных адтулінах, уяўляе сабой шрубу з прарэзанымі прамымі або шрубавымі стружкавымі канаўкамі, якія ўтвараюць рэжучыя беражкі. Існуюць таксама і бясстружкавыя метчыкі (завуцца ці раскатнікамі), з дапамогай якіх унутраную разьбу не наразаюць, а , гэта значыць падвяргаюць матэрыял халоднай пластычнай дэфармацыі, а не . За кошт і ўшчыльненню ўнутраная разьба, накатаная з дапамогай раскатніка, больш трывалая, чым нарэзаная з дапамогай звычайнага метчыка.
На кожны метчык намінальна разлічваецца колькасць рэзьбаў, якія ён павінен апрацаваць да зносу і наступнай паломкі. Улічваецца метад апрацоўкі і адпаведнасць апрацоўванага матэрыялу.
Гісторыя Адна з першых згадак метчыка звязана з брытанскім інжынерам-механікам і вынаходнікам . У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя ён першым стандартызаваў працэс вырабу разьбы і выпусціў наборы адмысловых метчыкаў і плашак, дзякуючы якім любы болт стаў падыходзіць да любой гайкі таго ж памеру, што і ён сам.
Наразанне разьбы Метчык мацуецца ў , працоўнай часткай ўводзіцца ў адтуліну, у яой пры праварочванні калаўроціка зваротна-паступальнымі рухамі наразаецца разьба. Рабочая частка метчыка мае рэжучую (заборную) і калібруючую часткі. Задняя паверхня працоўнай часткі для выключэння трэння яе аб апрацоўваную дэталь выконваецца затылованай (някруглай). Профіль разьбы метчыка павінен адпавядаць профілю наразанай разьбы.
Пры наразанні рэзьбаў у цвёрдых матэрыялах часта выкарыстаюць камплекты з двух або трох метчыкаў (чарнавога, сярэдняга і чыставога), якія адрозніваюцца памерамі і дакладнасцю профіля; на вязкіх матэрыялах (да прыкладу, ) выкарыстоўваюцца камплекты да пяці метчыкаў. Для выканання большасці бытавых слясарных работ дастаткова набору двух метчыкаў, менавіта такія камплекты метчыкаў паступаюць у рознічны гандаль.
Адрозніваюць метчыкі для глухіх і скразных .
Метчыкі вырабляюцца з або з .
Метчыкі могуць выкарыстоўвацца на такарных і свідравальных станках і апрацоўчых цэнтрах (машынныя метчыкі), а таксама для наразання рэзьбаў уручную. Машынны метчык адрозніваецца ад ручнога формай захадной часткі. Пры выкарыстанні метчыка на станках яго замацоўваюць у спецыяльным патроне (патрон з восевай кампенсацыяй) або звычайным са спецыяльнай цангай для метчыкаў. Таксама ў апошні час у якасці альтэрнатывы патронам з восевай кампенсацыяй сталі прымяняцца цангі з кампенсацыяй, якія можна выкарыстоўваць на звычайным цангавым патроне.
Разьба, ммСвердзел ⌀ (рэкамендаваны)шагммцаля20,41,62,50,452,0530,5 2,5—40,7 3,3—50,8 4,2—61,0 5,0—71,0 6,015/6481,256,817/6481,0 7,0—101,5 8,5—101,258,811/32101,0 9,0—121,7510,3—121,5 10,527/64142,0 12,0—141,5 12,51/2162,0 14,035/64161,5 14,5— Для атрымання ўнутраных рэзьбаў пластычным дэфармаваннем () ужываюць бясстружкавыя метчыкі (раскатнікі). Іх асноўным адрозненнем ад рэжучых метчыкаў з’яўляецца адсутнасць стружкавых канавак. Перавага раскатнікаў у высокай калянасці і ўстойлівасці ў параўнанні з метчыкамі. Але ў іх ёсць абмежаванні там, дзе не дапускаецца ўтварэнне канаўкі.
Існуюць таксама гаечныя метчыкі, якія выкарыстоўваюцца для вырабу гаек. Такі метчык мае даўжэйшыя і захадную (калібруючую) рэжучую частку.
Пры наразанні разьбы метчык папярэдне змазваюць кансістэнтнай змазкай, напрыклад, салідолам. Перыядычна пракручваюць метчык у адваротны бок, каб абламаць , якая ўтварылася. Калі выкарыстоўваць метчык не па парадку нумара (напрыклад, чыставы замест чарнавога), то яго можна лёгка зламаць.
Дыяметры адтулін пад разьбу прыведзены ў табліцы. Арыентыровачна можна лічыць, што дыяметр адтуліны пад разьбу роўны розніцы намінальнага дыяметра разьбы і яе кроку.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Выбор метчика для нарезания резьбы в отверстии Метчики, какой и для чего использовать : видео. — Длит. 13 мин. 23 с.
Катэгорыя:Рэзныя інструменты Катэгорыя:Слясарныя інструменты