Аксідаванне — працэс утварэння на паверхні металічных вырабаў аксіднай плёнкі. Павышае каразійную ўстойлівасць, зносаўстойлівасць, электраізаляцыйныя ўласцівасці вырабаў, надае ім прывабны дэкаратыўны выгляд (гл. паціна). Аксідную плёнку атрымліваюць тэрмічным (гл. вараненне), хімічным (з дапамогай раствораў кіслот, шчолачаў, спецыяльных рэчываў) і электрахімічным анодным (гл. анадзіраванне) спосабам. Выкарыстоўваюць у прылада-, самалёта-, машынабудаванні, для аддзелкі будаўнічых і архітэктурных дэталяў, металічных вырабаў бытавога прызначэння. Літаратура

Катэгорыя:Хімічная тэхналогія